Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.07.2018

9 ліпеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіча В.У. з парламенцкай дэлегацыяй Латвійскай Рэспублікі на чале са старшынёй Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Латвійскай Рэспублікі Айнарсам Латкоўскісам.

Адкрыў сустрэчу і вітаў дэлегацыю латвійскіх парламентарыяў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіч В.У. Ён адзначыў, што Рэспубліка Беларусь нязменна рэалізуе курс на падтрыманне і ўмацаванне міру і бяспекі, планамерна пашырае міжпарламенцкае супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі Еўропы і свету. Быў адзначаны значны прагрэс у развіцці такіх адносін з дэпутатамі Сейма Латвійскай Рэспублікі.

Міхневіч В.У. таксама праінфармаваў калегаў з Латвіі аб асноўных напрамках дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, і, у прыватнасці, аб працы Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Ён адзначыў, што на сучасным этапе галоўная задача дэпутатаў — распрацоўка і падрыхтоўка законапраектаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі, удасканаленне дзеючага заканадаўства з улікам сучасных патрабаванняў, пры гэтым асаблівую ўвагу парламентарыі надаюць заканадаўчаму вырашэнню пытанняў, якія тычацца барацьбы з тэрарызмам, процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў, нелегальнага транзіту мігрантаў праз тэрыторыю рэспублікі і інш.

Кіраўнік латвійскай парламенцкай дэлегацыі Айнарс Латкоўскіс падзякаваў членам Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы за цёплы прыём на беларускай зямлі і прадстаўленую магчымасць сустрэчы з беларускімі калегамі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, праінфармаваў аб дзейнасці Камітэта па абароне, ўнутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Латвіі, падкрэсліў, што міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку і парламенцкае, з’яўляецца дзейсным сродкам умацавання міру і стабільнасці, устанаўлення даверу паміж народамі і дзяржавамі, і выказаў упэўненасць, што праведзеная сустрэча надасць дадатковы імпульс для далейшага развіцця беларуска-латвійскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Бобрыкаў С.В., Атрошчанка П.А., Мартынаў І.Ф., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Даўгаполава М.І.

Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы сышліся на думцы аб тым, што атмасфера даверу і ўзаемаразумення паміж парламентарыямі Беларусі і Латвіі будзе і ў далейшым садзейнічаць адкрытаму абмеркаванню праблем заканадаўчага захавання бяспекі, барацьбы са злачыннасцю, рэгулявання прыгранічнага і мытнага кантролю, што ў выніку нязменна будзе мець практычную накіраванасць для забеспячэння абароны эканамічных, сацыяльных і гандлёвых інтарэсаў нашых краін.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць