Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
9 ліпеня 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 ліпеня 2019 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Па выніках абмеркавання законапраекта прынята рашэнне аб замацаванні адказнымі за падрыхтоўку законапраекта для разгляду на сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутата Навумчык А.А. і загадчыка аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Мацукевіча М.П., аб уключэнні законапраекта ў графік падрыхтоўкі для разгляду на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, а таксама аб накіраванні законапраекта і суправаджальных матэрыялаў на разгляд у пастаянныя камісіі і галоўнае прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з другіх пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне праў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», «Аб спыненні Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесных намаганнях у ахове Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь». Па выніках іх абмеркавання прынята рашэнне накіраваць вырабленыя прапановы ў адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.