Рус Бел En
09.07.2021

9 ліпеня 2021 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Савіных А.У. прыняў удзел у фармаце відэаканферэнцсувязі ў дыскусіі на тэму: «Правы чалавека на Захадзе: адсутнасць міжнароднага кантролю і рэакцыі на парушэнні правоў чалавека» і выступіў у якасці аднаго з дакладчыкаў.

Мерапрыемства было арганізавана Рэспублікай Беларусь у рамках 47-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіць у г. Жэневе з 21 чэрвеня па 15 ліпеня 2021 года.

У сваім выступе А.У.Савіных агучыў меркаванне аб ролі парламентарыяў у маніторынгу парушэння правоў чалавека, а таксама пазіцыю аб выкарыстанні Захадам дэфектных дэмакратычных стандартаў у мэтах перахопу кантролю над дзяржаўным кіраваннем.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць