Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

09.02.2022

9 лютага 2022 года накіроўваючыся ў Панаму для ўдзелу ў XXXVI Генеральнай асамблеі ПАРЛАЦІНА, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В. па папярэдняй дамоўленасці наведаў Міжнародную турыстычную выставу Усходняга Міжземнамор’я EMITT у г. Стамбуле.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся з нацыянальным стэндам, які прадстаўляе Рэспубліку Беларусь.

Прэзентацыя Гродзенскай вобласці вельмі спадабалася ўсім наведвальнікам выставы. Славутасці Гродзеншчыны — гэта сапраўды беларускае багацце.

Гаворачы аб турыстычнай індустрыі і стамбульскай выстаўцы, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што мы вярнуліся на гэту пляцоўку праз чатыры гады, і вельмі гэтаму рады. Ён падкрэсліў таксама высокі ўзровень развіцця турыстычных паслуг у краінах, якія былі прадстаўлены на выставе.

Падчас мерапрыемстваў прайшла сустрэча віцэ-спікера з дырэктарам упраўлення турызму, падарожжаў і моды холдынгу ITE, дырэктарам выставы EMITT спадарыняй Х.Айдын.


Адзначаючы пазітыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі, В.В.Міцкевіч сказаў, што гэта дружалюбныя краіны, нас не падзяляюць ніякія канфлікты, а, наадварот, аб’ядноўваюць партнёрскія адносіны і агульны погляд на многія глабальныя працэсы.

Ён адзначыў гатоўнасць прадоўжыць работу з дырэкцыяй выставы і шматлікімі турыстычнымі асацыяцыямі Турцыі па розных напрамках, вынікам чаго можа быць падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж турыстычнымі асацыяцыямі дзвюх краін.

В.В.Міцкевіч выказаў меркаванне, што ўдзел у розных турыстычных форумах, такіх як EMITT, дазволіць павысіць турыстычны патэнцыял Беларусі. А турыстычныя магчымасці нашай краіны сапраўды вялізныя: гэта культурна-этнаграфічны, рэлігійны, ваенна-гістарычны турызм. Важную ролю зараз у гэтай сферы адыгрывае аздараўленчы і вакцынны турызм.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by