Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.05.2019

9 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Місявец прыняў удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае!». 

Ён прыйшоў на свята да помніка Перамогі з партрэтам свайго дзеда Сярэбранікава Рыгора Аляксандравіча, які ваяваў на Ленінградскім і 2 Беларускім франтах з першых дзён вайны. Лёс дзеда дзіўны: сам Рыгор Аляксандравіч-ураджэнец Казахстана, быў двойчы паранены, знаходзіўся на лячэнні ў Маладзечне, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны двух ступеняў, Славы III ступені, двума медалямі «За адвагу», у 1990 годзе прыехаў пагасціць у Беларусь да дачкі, застаўся і памёр у 1992 годзе, пахаваны на Брэстчыне. Па яго словах, беларуская зямля для яго была святой. Ён вызваляў яе ад фашыстаў, і яна яго прыняла. 

Дэпутат ганарыцца подзвігамі сваіх дзядоў. Другі дзед Місявец Сцяпан Рыгоравіч ваяваў на 1 Беларускім фронце, дайшоў да Берліна. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2 ступені, ордэнам Славы III ступені, медалямі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць