Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.05.2019

9 мая дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 74 —ай гадавіне Перамогі нашага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія прайшлі ў горадзе Заслаўі.

Урачысты мітынг адкрыў старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко, які адзначыў, што дарагой цаной заваёвана Вялікая Перамога. Толькі наша рэспубліка страціла кожнага трэцяга жыхара. Усё менш застаецца побач з намі тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай роднай краіны. Вечная памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды будзе жыць у нашых сэрцах.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Валянціна Курсевіч, якая ад імя дэпутацкага корпуса і ад сябе асабіста павіншавала ўсіх прысутных з днём Вялікай Перамогі. Выказала словы падзякі і ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за ўсё, што яны зрабілі для абароны роднай краіны, пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Па завяршэнні мітынгу калоны прадстаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Мінскага раёна прайшлі ў суправаджэнні аркестра да магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе адбылося ўскладанне вянкоў і кветак.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць