Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
9 студзеня 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. выступіў перад журналістамі сродкаў масавай інфармацыі з заявай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах у сувязі з падпісаннем Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз.

А.У.Савіных адзначыў, што Пастаянная камісія па міжнародных справах вітае падпісанне 8 студзеня 2020 года г. Брусэлі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз.
Парламентарый
выказаў перакананасць, што Пагадненне будзе садзейнічаць спрашчэнню ўзаемных
паездак грамадзян, развіццю міжнародных кантактаў, турыстычнай і інвестыцыйнай
прывабнасці нашай краіны, умацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж
народамі.
Старшыня
Пастаяннай камісіі па міжнародных справах праінфармаваў журналістаў, што
беларускія парламентарыі гатовы ратыфікаваць гэта Пагадненне на маючай адбыцца
другой сесіі Палаты прадстаўнікоў у прыярытэтным парадку для яго хутчэйшага
ўступлення ў сілу і заклікаў калег з Еўрапейскага парламента таксама надаць
гэтаму працэсу з іх боку неадкладны характар.