Рус Бел En
09.01.2020

9 студзеня 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. выступіў перад журналістамі сродкаў масавай інфармацыі з заявай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах у сувязі з падпісаннем Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз.

А.У.Савіных адзначыў, што Пастаянная камісія па міжнародных справах вітае падпісанне 8 студзеня 2020 года г. Брусэлі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз.

Парламентарый выказаў перакананасць, што Пагадненне будзе садзейнічаць спрашчэнню ўзаемных паездак грамадзян, развіццю міжнародных кантактаў, турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці нашай краіны, умацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.


Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах праінфармаваў журналістаў, што беларускія парламентарыі гатовы ратыфікаваць гэта Пагадненне на маючай адбыцца другой сесіі Палаты прадстаўнікоў у прыярытэтным парадку для яго хутчэйшага ўступлення ў сілу і заклікаў калег з Еўрапейскага парламента таксама надаць гэтаму працэсу з іх боку неадкладны характар.



Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць