Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.08.2018

9 жніўня 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П. прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь «Аб выніках рэалізацыі ў першым паўгоддзі 2018 года мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 - 2015 гады і на перыяд да 2020 года і задачах на другое паўгоддзе 2018 год».

У ходзе пасяджэння, што праходзіла ў г. Нароўлі Гомельскай вобласці, былі заслуханы даклады аб выкананні дзяржаўнымі заказчыкамі мерапрыемстваў і мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі калегіі надалі сацыяльна-канамічнаму развіццю пацярпелых рэгіёнаў: замацаванню спецыялістаў, забеспячэнню жыллём, будаўніцтву аб’ектаў сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванню населеных пунктаў і інш. Таксама абмеркавалі пытанні правядзення ахоўных мерапрыемстваў у сельскагаспадарчай вытворчасці, накіраваных на атрыманне прадукцыі, якая адпавядае нарматыўным патрабаванням па ўтрыманні радыенуклідаў.

На паседжанні было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы прапаноў па ўнясенню змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1998 г. № 1842, што тычыцца ўвядзення ў раёнах, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, кантрактнай формы найму на працу для асобных катэгорый работнікаў. Пытанне аб неабходнасці перагляду палажэнняў дадзенага дакумента неаднаразова падымала дэпутат.

У ходзе работы калегіі яе ўдзельнікі таксама наведалі Нараўлянскі ўчастак дрэваперапрацоўкі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і пчальнік ў вёсцы Цешкава.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць