09.08.2019

9 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, якія паступілі ў Пастаянную камісію з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.


У прыватнасці, абмеркаванню і адпаведнай карэкціроўцы падвергнуліся палажэнні законапраекта, якія рэгулююць пытанні забеспячэння судовай абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, давядзення да спажыўцоў актуальнай інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі уласнікаў, іншыя пытанні.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць