Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.03.2019

Аб рабоце у Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 за перыяд з 18 па 22 сакавіка 2019 года дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы Невара І. Л.

19 сакавіка 2019 года на базе Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта дэпутат правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Ганцавіцкага раёна.

21 сакавіка 2019 года на базе Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта парламентарый правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна.

21 сакавіка 2019 года на базе грамадскай прыёмнай арганізацыі «Белая Русь» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Леанідавіч Невар правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Асноўныя пытанні тых, хто звярнулісяся тычыліся пенсіённага заканадаўства; працаўладкаванне грамадзян, якія маюць абмежаванні па лініі УКК; добраўпарадкавання г. Лунінец і г. Ганцавічы, у асаблівасці была звернута ўвага на рамонт і асфальтаванне дарог; будаўніцтва парку культуры і адпачынку ў г. Лунінец; забеспячэнне бяспекі дарожнага руху ў раёнах; аказанне медыка-сацыяльнай дапамогі; вылучэнне участкаў для індывідуальнай забудовы ў горадзе Лунінцы. Таксама І.Л. Невар праінфармаваў тых, хто звярнуўся аб рабоце пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта і алгарытме атрымання мэтавых напрамкаў для паступлення ў медыцынскія ВНУ Рэспублікі Беларусь.

У ходзе прыёму і тэлефоннай лініі па асобных пытаннях былі дадзены тлумачэнні, а звароты, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, ўзятыя на кантроль.

22 сакавіка 2019 года дэпутат Невар І.Л. прыняў удзел у пасяджэнне РВК, на якім было разгледжана пытанне аб арганізацыі работы па прафілактыцы безнагляднасці злачынстваў і правапарушэнняў, п'янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх.


Спіс дэпутатаў: Невар Ігар Леанідавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць