Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.07.2018

Адаменка Я.Б. старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Калінкавічскай выбарчай акрузе № 41 у ліпені 2018 году працаваў у выбарчай акрузе.

24.07.2018 г. дэпутат працаваў у Акцябрскім раёне і прыняў удзел у выязным асабістым прыёме грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у населеных пунктах Краснаслабодскага сельскага Савета.

У рабоце ўдзельнічалі старшыня Акцябрскага райвыканкама В. В. Палуянаў, старшыня райсавета дэпутатаў А. В. Таргонскі і пракурор раёна А. А. Лявончык.

Актыўнасць жыхароў сельсавета была  высокай. У вёсцы Буда сабралася найбольшая колькасць вяскоўцаў. У цэлым сустрэча прайшла ў фармаце канструктыўнага дыялогу. Жыхароў Буды, як актыўных і ня абыякавых людзей, хвалюе лёс іх малой радзімы. Задавалі вяскоўцы і канкрэтныя пытанні. Тычыліся яны абмежавання хуткаснага рэжыму па адной з вуліц, законнасці налічэння камунальных плацяжоў у выпадку, калі член сям'і праходзіць тэрміновую службу ў войску, вывазу камунальных адходаў. Турбуе вяскоўцаў дуб, які ўпаў яшчэ вясной у раку Пціч, праца воданапорнай вежы, вулічнае асвятленне ў начны час, памер заработнай платы.


Падчас выязнога прыёму было прааналізавана выкананне даручэнняў, дадзеных падчас правядзення папярэдніх сустрэч з жыхарамі раённага цэнтра. Разгледжана пытанне па прыладзе пешаходнага пераходу праз вуліцу Азёрная, усталяваны адпаведны дарожны знак. Агароджаная належным чынам тэрыторыя рамонтных работ каля дома 69 па вуліцы Савецкай. Выкананы работы па рамонце вулічнага асвятлення па вуліцы Кавалёва, праведзены  ямачны рамонт каля прыпыначнага пункта, зроблены рамонт агароджы па вуліцы Максіма Уса. Некаторыя пытанні чакаюць свайго рашэння і знаходзяцца на кантролі.

25.07.2018 г. дэпутатам Я. Б. Адаменка і старшынёй  райвыканкама С.А.Гваздзем на базе Калінкавіцкага райвыканкама быў праведзены сумесны прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Усяго было прынята 15 чалавек. Жыхары раёна (у асноўным гараджане) звярталіся з хвалюючымі іх праблемамі. Тры звароты тычыліся паляпшэння жыллёвых умоў, па два - зямельных спрэчак і працаўладкавання. Былі звароты па рамонце дарогі і пад'езда жылога дома, магчымасці ўстаноўкі жалезабетоннай агароджы каля прыватнага дома. Былы кіраўнік аднаго з гаспадарак раёна звярнуўся па пытанні надбаўкі да пенсіі, а жыхарка горада цікавілася магчымасцю адкрыцця прытулку для  бяздомных жывёл.

Па некаторых зваротах заяўнікі атрымалі тлумачэнні на месцы, па асобных зваротах дадзены даручэнні адпаведным службам для іх больш дэталёвага вывучэння, пры неабходнасці аказання дапамогі і кампетэнтных адказаў заяўнікам.

27.07.2018г. парламентарый  прыняў удзел у пасяджэнні Калінкавіцкага раеннага выканаўчага камітэта, на якім адным з галоўных разгляданых пытанняў было пытанне: «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Калінкавіцкага раену ў першым паўгоддзі 2018 года», з дакладам па якім выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама С. П. Лобан. У сваім выступе Святлана Паўлаўна падрабязна выклала эканамічную сітуацыю ўсіх прадпрыемстваў горада і раену, адзначыўшы станоўчыя і адмоўныя моманты іх вытворчай дзейнасці.


Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання І. Г. Цітавец аналізуючы працу сельгаспрадпрыемстваў раену за 2 квартал 2018 г. адзначыў, што прагнозны паказчык за бягучы перыяд па тэмпу росту аб'емаў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раену пры заданні 103,5 %, у грамадскім сектары склаў 73,6%. Прагнозны паказчык не выканала ні адно сельгаспрадпрыемства раену.

Абмяркоўваючы вынікі работы за паўгоддзе, кіраўнік раену С. А. Гвоздзь падкрэсліў, што ўсім неабходна сур'ёзна  напружыцца ў пытаннях вытворчасці прадукцыі, тавараў і паслуг. Невыкананне прагнозных паказчыкаў – гэта мінус у бюджэт раену, мінус у росце заработнай платы працоўных, замарожванне рэалізацыі пэўных сацыяльных праграм: добраўпарадкавання населеных пунктаў, асфальтавання вуліц, рамонта тратуараў і г. д.

Прымаючы ўдзел у абмеркаванні асноўнага пытання пасяджэння Я. Б. Адаменка, старшыня пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнальнага сходу засяродзіў увагу прысутных на тым, што дзяржава ўсталявала  прымальныя цэны на закупку  сельгаспрадукцыі, проста трэба  вырабляць яе якаснай і ў дастатковых аб'ёмах.

Парламентарый праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб рабоце дэпутацкага корпуса, заканадаўчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у мінулым перыядзе бягучага года.

На пасяджэнні выканкама таксама былі разгледжаны пытанні: «Аб выніках выканання бюджэту Калінкавіцкага раёна за першае паўгоддзі 2018 г.»;

«Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за першае паўгоддзе 2018 г.»;

«Аб мерах, якія прымаюцца суб'ектамі прафілактыкі Калінкавіцкага раёна па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў і змесце вулічна-дарожнай сеткі».

На працягу працоўнага тыдня дэпутат наведаў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Калінкавіцкага і Акцябрскага  раёнаў. У ходзе наведвання сельгаспрадпрыемстваў Яўген Буніслававіч Адаменка азнаёміўся з ходам работ на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2018 г.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць