Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.08.2017

Актыўна і насычана прайшоў працоўны тыдзень у выбарчай акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я.Б. (Калінкавіцкая выбарчая акруга № 41). У графіку дэпутата значыліся сустрэчы ў працоўных калектывах, прыём грамадзян і наведванне сельгасарганізацый.

21 – 25 жніўня 2017 года Я.Б.Адаменка наведаў працоўныя калектывы філіяла РВУ «Мозыргаз», РВУ «Калінкавічырайгаз», РУП «Калінкавіцкі завод жалезабетонных вырабаў», ААТ «Калінкавічырайаграсервіс», Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 

На сустрэчах дэпутат расказаў аб рабоце Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, якую ён узначальвае, з актуальнымі законапраектамі. Ён таксама праінфармаваў выбаршчыкаў пра свой удзел у дзейнасці пастаянна дзеючых дэлегацый у міжпарламенцкіх арганізацыях, міжпарламенцкіх камісій і рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў.

21 жніўня ў грамадскай прыёмнай РГА «Белая Русь» Калінкавіцкага раёна Я.Б.Адаменка правёў прыём грамадзян з удзелам кіраўніцтва раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання, мясцовых органаў улады, а таксама КУП «Камунальнік Калінкавіцкі». Дэпутату паступіла шэсць зваротаў, якія тычыліся пытанняў працаўладкавання і якасці аказання жыллёва-камунальных паслуг.

23 жніўня ў Калінкавіцкім раёне на базе Даманавіцкага сельскага Савета прайшоў традыцыйны Дзень дэпутата. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў. Госці сельсавета азнаёміліся з дзейнасцю мясцовага завода па вытворчасці грыбоў, абмеркавалі з педагагічным калектывам Даманавіцкі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы пытанні падрыхтоўкі да пачатку новага навучальнага года і пабывалі на канцэрце мастацкай самадзейнасці, які прайшоў у мясцовай установе культуры. Самаму юнаму артысту Васілю Карыцкаму, які 1 верасня ў першы раз пойдзе ў школу, дэпутат Адаменка Я.Б. ўручыў партфель.

Тут жа адбылося пленарнае пасяджэнне. У сваім выступленні Я.Б.Адаменка расказаў аб асноўных выніках работы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Асноўны акцэнт ён зрабіў на заканадаўчай дзейнасці і намаганнях, накіраваных на павелічэнне аб’ёмаў экспарту беларускай прадукцыі.

25 жніўня парламентарый прыняў удзел у пасяджэнні Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядаліся пытанні аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі і спорту Калінкавіцкага раёна да пачатку новага 2017/2018 навучальнага года, арганізацыі падвозу навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе і інш.

На працягу працоўнага тыдня дэпутат наведаў шэраг сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Падчас паездкі ён правёў шмат сустрэч з працаўнікамі сяла. Я.Б.Адаменка цікавілі ход уборкі збожжавых, пытанні нарыхтоўкі кармоў і вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

У СУП «Даманавічы-Агра» парламентарый пыняў удзел ва ўшаноўванні лідараў жніва, што намалаціліь больш за тысячу тон збожжа. Дэпутат падзякаваў хлебаробаў за дасягнутыя поспехі і пажадаў ім новых працоўных дасягненняў.

Працуючы ў Кастрычніцкім раёне, Я.Б.Адаменка сумесна з кіраўніцтвам Кастрычніцкага райвыканкама правёў прыём грамадзян у вёсцы Шкава. Жыхароў хвалявалі пытанні добраўпарадкавання населенага пункта, вулічнага асвятлення, утрымання дарог, арганізацыі падвозу навучэнцаў ва ўстановы адукацыі, адлову бадзяжных жывёл. Усяго паступіла восем зваротаў.

Затым парламентарый сумесна з кіраўніцтвам Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў правёў асабісты прыём грамадзян у г.п. Акцябрскі. Пытанні, з якімі звярнуліся да дэпутата выбаршчыкі, тычыліся ўладкавання сістэмы водаадвядзення на асобных вуліцах пасёлка і занятасці грамадзян.

Акрамя таго, Я.Б.Адаменка правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі сярэдняй школы № 2 г.п. Кастрычніцкі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, КЖУП «Кастрычніцкае» і Кастрычніцкага раёна газазабеспячэння. На сустрэчах парламентарый расказаў аб асноўных напрамках работы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, новых законапраектах і выніках сваёй работы ў выбарчай акрузе.

  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
x
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
  • Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе Я.Б.Адаменка ў выбарчай акрузе
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць