Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.12.2018

Апошні тыдзень адыходзячага года традыцыйна стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў працы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэя Рыбака ў выбарчай акрузе.

На сустрэчы з кіраўнікамі і спецыялістамі горадаўтваральнага прадпрыемства ААТ «Беларуськалій», з кіраўніцтвам раёна прааналізаваны пытанні, пажаданні, прапановы, якія былі пачутыя дэпутатам на працягу ўсяго года, намечаны прыярытэты на наступны год.

У адыходзячым, юбілейным для г. Салігорска годзе, сумеснымі намаганнямі абласной і раённай улады, дэпутатаў, прадпрыемстваў у горадзе з'явіўся аб'ект, які адкрывае новую старонку ў ахове здароўя ўсёй вобласці-новая паліклініка. Для Андрэя Анатольевіча Рыбака, як дэпутата, гэта асабліва важна, бо гэта адзін з пунктаў яго перадвыбарчай праграмы.

У 2018 годзе быў рэалізаваны яшчэ адзін наказ выбаршчыкаў дэпутату. Падчас выбарчай кампаніі 2016 года гараджане вельмі часта ўздымалі пытанне ушчыльненай жылой забудовы. Бо Салігорск — адзін з самых густанаселеных гарадоў свету. Такое «першынство» істотна зніжае магчымасці стварэння камфортных умоў пражывання салігарчанаў. Праблема складалася ў неабходнасці вываду з абароту зямель сельскагаспадарчага прызначэння для пашырэння межаў горада. Над яе рашэннем таксама прыйшлося ўсім папрацаваць. У 2017 годзе было прынята рашэнне кіраўніка дзяржавы, а у 2018 годзе гэтая будоўля пачалася.

У час сустрэчы са спецыялістамі ААТ «Беларуськалій» у цэнтры ўвагі былі змены ў Законы «Аб ахове працы», «Аб адзінстве вымярэнняў». Сфера дзеяння гэтых нарматыўных дакументаў цесна звязана з вытворчасцю. Таму меркаванне прафесіяналаў вельмі важна дэпутату для працы над законапраектамі.

Напярэдадні новага года адбылося сумеснае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2018 год, зацверджаны асноўныя паказчыкі на 2019 год, разгледжаны і прыняты бюджэт раёна на 2019год. А.Рыбак прыняў актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў парадку пасяджэння. Улічваючы вопыт разгляду зваротаў выбаршчыкаў за папярэднія гады, дэпутат акцэнтаваў увагу на неабходнасці накіраваць сродкі бюджэту на вырашэнне праблемных пытанняў. У прыватнасці, гаворка ішла пра капітальны рамонт жылых дамоў і прыдамавых тэрыторый, абнаўленні аўтобуснага парка, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.


 

Дастаткова рэзанансная тэма ўдасканалення парадку выплаты дзяржпошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху знайшла адлюстраванне ў зваротах грамадзян на асабістым прыёме, праведзеным дэпутатам 28 снежня. Акрамя таго, падымаліся пытанні добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, рамонту і ўтрымання жылога фонду, унясення змяненняў у дзеючае заканадаўства.

Падчас працы ў акрузе А.А.Рыбак прыняў удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі ў дапамогу сем'ям з анкахворымі дзецьмі «Стань чараўніком — падары дзецям свята».


 

Акцыя была арганізавана Салігорскім аддзяленнем БРА ГА «Дзеці ў бядзе» сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі горада пры падтрымцы Салігорскага райвыканкаму.


Напярэдадні новага года Андрэй Рыбак сустрэўся з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. Андрэй Анатольевіч расказаў пра работу над актуальнымі законапраектамі, падвёў вынікі працы з выбаршчыкамі, адказаў на шэраг пытанняў, якія тычацца праблем развіцця краіны і рэгіёну, павіншаваў жыхароў рэгіёна з надыходзячымі святамі.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць