29.08.2019

Дабрачынная акцыя «Збяры партфель першакласніку»


29 жніўня 2019 года дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Буніслававіч Адаменка пабываў у гасцях у шматдзетнай сям'і г.Калінкавічы.

У апошнія дні перад пачаткам школьных заняткаў у краіне працягваецца дабрачынная акцыя «Збяры партфель першакласніку».

У баку ад добрай справы не застаўся і дэпутат Яўген Буніслававіч Адаменка. Разам са старшынёй райсавета дэпутатаў Віктарам Іванавічам Замосцікам і начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Інай Віктараўнай Губар ён пабываў у сям'і Петрушэнка.

Сям'я гэтая яшчэ маладая. Уладзімір і Ганна пажаніліся ў 2008 годзе, а праз дзесяць гадоў Ганна Петрушэнкі Указам Прэзідэнта краіны была адзначана ордэнам Маці. Сёння Уладзімір і Ганна выхоўваюць семярых сімпатычных дзетак — двух сыноў і пяць дачушак. Адна з іх, Таня, у гэтым годзе першакласніца, Арцём ідзе ў трэці, а Насця — у пяты клас. Усім тром і былі падораны школьныя партфелі. Ну, а малыя, якія ведаюць пра школу толькі па чутках, атрымалі ў падарунак вялікі канструктарскі набор.

Госці пагутарылі з бацькамі і дзецьмі. На пытанне Яўгена Буніслававіча пра тое, ці цяжка працаваць мамай, Уладзімір адказаў, у аснове іх сем'і і сем'яў, у якіх выраслі ён і яго жонка, была вера, таму яны маюць сваё дакладнае ўяўленне пра тое, што такое сапраўдная сям'я, і якой яна павінна быць і перакананыя ў тым, што гэтая вера дапаможа ім выхаваць сыноў і дачок моцнымі, перакананымі людзьмі, упэўнена глядзеўшымі у будучыню.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць