Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.09.2018

Дэпутат Н.П. Жыбуль, працуючы ў Вілейскай выбарчай акрузе № 74 у верасні 2018 года, правяла асабістыя прыёмы грамадзян і шэраг рабочых сустрэч.


Парламентарый сустрэлася з кіраўніцтвам Вілейскага і Мядзельскага райвыканкамаў, раённых Саветаў дэпутатаў, каб абмеркаваць бягучыя праблемы і агаварыць асобныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.

У адміністрацыйным будынку Сваткаўскай сельскага выканаўчага камітэта Мядзельскага раёна дэпутат правяла прыём грамадзян. Сустрэлася з адміністрацыяй дзяржаўнай установы адукацыі «Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.Танка», дзе абмеркавала пытанні адукацыйнага працэсу.

Наведала шэраг аб'ектаў у Мядзельскім раёне, на базе якога ў верасні бягучага года пройдзе абласны фестываль «Дажынкі - 2018».

У ходзе сустрэчы з насельніцтвам Асіпавічскага сельскага савета Вілейскага раёна жыхарамі аграгарадка Шылавічы узняты перад дэпутатам шэраг пытанняў, якія тычацца добраўпарадкавання дарог і вуліц у населеным пункце.

У рамках адзінага дня інфармавання на тэму «Асноўныя напрамкі развіцця і ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Н. Жыбуль спынілася на запланаваных зменах у Жыллёвы кодэкс, які рыхтуецца да прыняцця ў другім чытанні ў Палаце прадстаўнікоў.

Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць