Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.07.2018

Дэпутат Палаты па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у грамадскім абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў», якое адбылося 27 ліпеня 2018 года ў г. Маладзечна ў УАЗ «Мінская абласная станцыя пералівання крыві».

Адкрываючы сустрэчу з супрацоўнікамі службы крыві і донарамі, дэпутат Курсевіч Валянціна Вацлаваўна адзначыла, што за апошнія гады змянілася сітуацыя ў галіне донарства, узніклі праблемы, звязаныя з практыкай прымянення заканадаўчых актаў, што пацягнула неабходнасць удасканалення заканадаўчага ўрэгулявання грамадскіх адносін у галіне донарства крыві і яе кампанентаў.

У сваім выступленнi дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій Карпенка Ф.М. азнаёміў прысутных з праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У ходзе абмеркавання законапраекта былі выказаны прапановы па прыняцці дадатковых льгот ганаровым донарам, зніжэння пенсіеннага ўзросту для донараў, замацаванню ў Працоўным кодэксе ўзаемаадносін паміж донарам–работнікам і наймальнікам.

Падводзячы вынік сустрэчы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціна Вацлаваўна адзначыла, што будзе працягнута далейшая праца над законапраектам з улікам паступіўшых заўваг і прапаноў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць