Рус Бел En
22.06.2018

 Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я.Б. па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 у чэрвені 2018 году працаваў у выбарчай акрузе. 

21 чэрвеня дэпутат правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях на базе Калінкавіцкага райвыканкама. Звароты, з якімі прыйшлі выбаршчыкі да дэпутата, тычыліся газіфікацыі жылых дамоў, зямельных спрэчкак з суседзямі-сумежнікамі, працаўладкавання выпускнікоў ліцэя 2018 года і іншыя пытанні. Па некаторых зваротах, у адпаведнасці з заканадаўствам, дадзены тлумачэнні, а па асобных зваротах падрыхтаваны запыты і даручэнні ў адпаведныя службы. Звароты, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, ўзятыя парламентарыем на кантроль. 

У той жа дзень Я.Б.Адаменко сумесна са старшынёй Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Замосцікам В.І. прыняў удзел у правядзенні пасяджэння Юравіцкага сельскага выканаўчага камітэтана, на якім разглядаліся пытанні:

“Аб арганізацыі работы сельскагаспадарчых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Юравіцкага сельсавета, па нарыхтоўцы кармоў і ўборцы ўраджаю ў 2018 годзе”; 

“Аб ходзе выканання рашэння Юравіцкага сельвыканкама ад 21.03.2018г. № 7 “Справаздача выканаўчага дырэктара КСУП ”50 гадоў БССР” і дырэктара ААТ ”Прудокскае” аб прымаемых мерах па падрыхтоўцы падведамных арганізацый да веснавых палявых работ” Парламентарый прыняў непасрэдны ўдзел у абмеркаванні разглядаемых пытанняў. 

У ходзе гутаркі з удзельнікамі пасяджэння Яўген Буніслававіч   падрабязна праінфармаваў аб рабоце, якая праводзіцца ў апошні час Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні заканадаўства ў аграрнай сферы, палітыцы дзяржавы па далейшаму развіццю і ўмацаванню вёскі. 

Па пытанні газіфікацыі аграгарадка Юравічы, які паступіў у ходзе гутаркі, дэпутатам было дадзена аргументаванае тлумачэнне. 

Затым Я.Б. Адаменка, разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў В.І. Замосцікам, наведаў Свята - Ражство - Багароднічны мужчынскі манастыр, размешчаны на тэрыторыі аграгарадка Юравічы, з мэтай вывучэння праводзімых работ па рэканструкцыі і рэстаўрацыі манастыра. 

22 чэрвеня  Я.Б.Адаменко наведаў Акцябрскі раён. 

Адбылася чарговая працоўная сустрэча з групай актывістаў ветэранскай арганізацыі, якія ў маі бягучага года звярталіся да свайго дэпутата з просьбай аказаць садзейнічанне ў развіцці раёна па некаторых галінах эканомікі і сацыяльнай сферы. У дыялогу ўдзельнічалі галоўны інжынер Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання В.М. Белякоў, старшыня Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў А.В.Таргонскі, намеснікі старшыні райвыканкама І.М.Намочанка і У.В. Ялісеяў, кіраўнік спраў райвыканкама В.У.Шлапакова. Яўген Буніслававіч і іншыя ўдзельнікі сустрэчы праінфармавалі выбаршчыкаў аб праведзенай рабоце па іх зваротах, аб развіцці дрэваапрацоўкі і прыватнага прадпрымальніцтва, аб далейшым прыцягненні інвестыцый на тэрыторыю раёна. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў таксама расказаў пра сваю працу са зваротамі грамадзян акругі, аб заканадаўчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у мінулым перыядзе бягучага года.

Я.Б.Адаменка разам з кіраўнікамі выканаўчай і прадстаўнічай улады раёна В.У. Палуянавым і А.В.Таргонскім прыняў удзел у мерапрыемствах Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» .Цепла  сустрэты тымі, хто сабраўся, Яўген Буніслававіч пагутарыў з юнымі канкурсантамі і сталымі майстрамі народнай творчасці.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць