Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.11.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Астапюк А.І. (Гомельская — Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) працавала ў акрузе з 19 лістапада па 23 лістапада 2018 года.

20 лістапада 2018 года Астапюк Алена правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Выбаршчыкі звярнуліся з пытаннямі па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, транспарту і будаўніцтву гіпермаркета ў Навабеліцкім раёне горада Гомеля. У ходзе прыёму дадзены растлумачэнні на пытанні, якія паступілі.

21 лістапада 2018 года парламентарый сустрэлася з начальнікам аддзела ЗАГС адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля, Мурашка Кацярынай Максімаўнай і абмеркавала праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і».


22 лістапада 2018 года ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля Алена Астапюк сустрэлася з членамі працоўнага калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці». Парламентарый азнаёміла прысутных з законапраектамі, якія знаходзяцца на разглядзе ў профільнай камісіі і Парламенце.



23 лістапада 2018 года прымала ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Пад час пасяджэння, намеснік пракурора г. Гомеля Савенчук Віталь Міхайлавіч праінфармаваў аб выніках працы праваахоўных органаў па выяўленні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, учыненых службовымі асобамі. Аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях», далажыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля Хапаева Святлана Міхайлаўна.

Алена Іванаўна ўдзельнічала ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных 75-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Спіс дэпутатаў: Астапюк Алена Іванаўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць