14.03.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з работнікамі дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».

 

14 сакавіка 2018 года Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы і культуры быў ініцыяваны дыялог дэпутатаў з намеснікам дырэктара па прававых пытаннях Адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Жызнеўскім Іванам Аляксандравічам; адвакатам, старэйшым партнёрам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Алейнікаў і Партнёры», членам Савета па развіцці лічбавай эканомікі Алейнікавым Дзянісам Валер’евічам; рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Батурай Міхаілам Паўлавічам.

Сустрэча была прысвечана пытанням развіцця і функцыянавання беларускага Парка высокіх тэхналогій як аднаго з буйнейшых ІТ-кластараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Акрамя таго, у час сустрэчы былі разгледжаны пытанні падтрымкі ІТ-адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, а таксама пашырэння відаў дзейнасці рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій.

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць