Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.11.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т. Б. правяла асабісты прыём жыхароў г. Крычава і пасёлка Вузкае Маляціцкага сельсавета ў доме старасты.

20 лістапада 2018 года дэпутат сумесна са старшынёй Маляціцкага сельсавета Івановай Аленай Васільеўнай правяла прыём выбаршчыкаў у доме старасты пасёлка Вузкае Каралько Нілы Уладзіміраўны.

У пасёлку пытанні добраўпарадкавання населенага пункта, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі грамадзян, навядзення парадку на зямельных надзелах вырашаюцца сумесна з кіраўніцтвам сельсавета. Так, сумеснымі намаганнямі і пры аказанні падтрымкі старшыні камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Маляцічы-агра» Радоўскага Аляксандра Віктаравіча ў пасёлку за 3 апошніх гады знесена 10 безгаспадарных дамоў, з прычыны чаго ў сельскагаспадарчы абарот уцягнута каля 10 га зямлі.

У ходзе прыёму да дэпутата звярнуліся жыхары пасёлка Шаршнёвы Аляксандр Сяргеевіч і Раіса Якаўлеўна па пытанні арганізацыі работы аўталаўкі.

Для жыхароў горада прыём быў арганізаваны на базе ДЭУ № 77 філіяла РУП «Магілёўаўтадор» (начальнік Байдаў Юрый Канстанцінавіч). Звярнуўшыхся на прыём жыхароў горада цікавілі пытанні жыллёва-камунальнай тэматыкі: асвятленне, стан дарожнага пакрыцця. Акрамя таго, ад выбаршчыкаў паступілі і прапановы па арганізацыі дарожных пераходаў для пешаходаў і нанясення дарожнай разметкі ў раёне вуліц Камсамольскай і Маскоўскай.

Усе пытанні абмеркаваны са старшынёй райвыканкама Бачковым Дзмітрыем Уладзіміравічам і перададзены для вырашэння адказным выканаўцам.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць