29.05.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б., член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, прыняла ўдзел у рабоце круглага стала па пытаннях дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

29 мая 2018 года ў Палаце Прадстаўнікоў прайшло пасяджэнне круглага стала на тэму «Далучэнне моладзі да парламенцкай дзейнасці, фарміраванне прававой і палітычнай культуры», у якім прынялі ўдзел дацэнт кафедры «Паліталогія. Сацыялогія і сацыяльнае кіраванне» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі ўстановы адукацыі «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук Бяляеў Аляксей Віктаравіч; прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Мазарчук Дзмітрый Валер’евіч; дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Шпакоўскі Аляксандр Паўлавіч; старшыня Маладзёжнай палаты пры Мінскім гарадскім савеце дэпутатаў Макарэвіч Ягор Андрэевіч, а таксама члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі органаў улады Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей.

На пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні гісторыі малдзёжнага парламентарызму і форм арганізацыі маладзёжных парламенцкіх структур.

У абмеркаванні пытанняў актыўны ўдзел прыняла моладзь з абласцей краіны, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць