Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.08.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. правяла прыём грамадзян у выбарчай акрузе.

У час работы ў акрузе з 20 па 25 жніўня2018 года да дэпутата на прыём звярнуліся 17 жыхароў Клімавіцкага, Крычаўскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў.

Жыхары Клімавіцкага раёна звярнуліся з пытаннямі працаўладкавання, правядзення рэканструкцыі жылых дамоў, утрымання зямельных участкаў, паляпшэння жыллёвых умоў. Акрамя таго, грамадзяне г. Клімавічы і Вялікаліпаўскага сельсавета Хоцімскага раёна прыйшлі на прыём для атрымання кансультацыі па асабістых пытаннях.

Жыхары вёскі Міхеевічы Крычаўскага раёна занепакоены ўтрыманнем дарожнага палатна ў сувязі з арганізацыяй вытворчасці ў вёсцы.

Ва ўзаемадзеянні з аддзелам эканомікі Крычаўскага райвыканкама (Камінскі А.А.) і кіраўніцтвам Мсціслаўскага РАЙСТ (Сапёрава А.М.) аператыўна было вырашана пытанне па арганізацыі закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі ад насельніцтва вёскі Дзягавічы.

Вырашаны рад пытанняў, якія паступілі ад жыхароў г. Крычава, па арганізацыі работы паліклінічнага аддзялення УЗ «Крычаўская цэнтральная раённая бальніца» (загадчык Маскалёў А.У.).

Жыхары вёскі Вербеж Чэрыкаўскага раёна звярнуліся з пытаннем сканчэння рамонтных работ калонкі.

Звароты, якія не патрабуюць доўгага разгляду, былі выкананы ў дзень прыёму, астатнія, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, узяты на кантроль за рашэннем адказнымі выканаўцамі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць