Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.11.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. правяла прыём жыхароў г. Клімавічы і вёсак Патаронаўка, Сабалёўка Клімавіцкага раёна ў хаце старасты па асабістых пытаннях.

19 лістапада 2018 года дэпутат сумесна са старшынёй Раднянскага сельсавета Салабута Сяргеем Фёдаравічам, кіраўніком справамі Раднянскага сельвыканкама Кузьмянок Алай Віктараўнай наведалі Дом сацыяльных паслуг у вёсцы Патаронаўка, дзе адбылася сустрэча са старастамі вёскі Краўзэ Галінай Аляксееўнай і суседняй вёскі Сабалёўка Станкевіч Аксанай Іванаўнай.

Падчас арганізацыі прыёму і сустрэчы з выбаршчыкамі актывісты органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання абмяркоўвалі тэму ўзаемадзеяння з органамі мясцовай улады па вырашэнню пытанняў жыццядзейнасці грамадзян населеных пунктаў: рамонт дарожнага пакрыцця, водазабеспячэнне, навядзенне парадку на зямлі.

Усе пытанні вырашаюцца ў цесным кантакце з кіраўніцтвам сельсавета, а старасты вёсак Краўзэ Г.А. і Станкевіч і А.І. карыстаюцца аўтарытэтам у жыхароў за прынцыповую пазіцыю па адстойванні інтарэсаў і вырашэнню пытанняў аднавяскоўцаў.

Падчас правядзення прыёму грамадзян у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 3» (дырэктар Шупранаў Уладзімір Іванавіч) да дэпутата звярнуліся жыхары горада Клімавічы па жыллёва-камунальных пытаннях і пытаннях гандлёвага абслугоўвання.

Усе пытанні ў аператыўным парадку перададзены для вырашэння адказным выканаўцам Клімавіцкага райвыканкама.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць