Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.01.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. правяла сустрэчу са старшынямі сельсаветаў Крычаўскага раёна.

8 студзеня 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» г. Крычава» (дырэктар Еўдакіменка Ю.М.) дэпутат са старшынямі сельсаветаў Герашчанка Г.М., Івановай А.В., Мядзведзевым У.А., Таўпыга С.Д. за круглым сталом разглядалі пытанні рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 357 ад 4 верасня 2018 года «Аб пустуючых і старых дамах».

Падчас сустрэчы былі закрануты пытанні ўдасканалення парадку ўліку і адчужэння пустуючых і старых дамоў.

Акрамя таго, разгледжана тэма фарміравання рэестраў пустуючых дамоў.

У цэлым, намаганні сельсаветаў павінны быць накіраваны на ўдасканаленне работы па скарачэнні колькасці безгаспадарных і аварыйных пабудоў у населеных пунктах і навядзенне парадку на зямлі. 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць