Рус Бел En
02.03.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у мерапрыемстве па падвядзенню вынікаў работы Хоцімскага раёна за 2017 год.

2 сакавіка 2018 года на плошчы перад раённым цэнтрам культуры гасцей свята весела сустракалі падворкі аграгарадкоў Хоцімшчыны, а раённы цэнтр культуры «Мір» гасцінна расчыніў дзверы для ўсіх удзельнікаў урачыстага сходу.

У фае цэнтра культуры прадпрыемствы, установы і арганізацыі раёна дэманстравалі свае дасягненні і прадукцыю за 2017 год.

Па выніках года старшыня Хоцімскага райвыканкама Рубан Д.М. узнагародзіў перадавікоў вытворчасці і вучняў устаноў адукацыі раёна.

Святочны настрой удзельнікам мерапрыемства стваралі работнікі ўстаноў культуры і адукацыі раёна.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць