Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.02.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у пасяджэнні раённых камісій па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

19—20 лютага 2019 года ў Крычаўскім і Чэрыкаўскім раёнах прайшлі паседжанні камісій па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

У Крычаўскім раёне на пасяджэнне камісіі на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пруднікавай І. В. прыйшлі як грамадзяне працаздольнага, так і пенсійнага ўзросту.

У Чэрыкаўскім раёне адбылося выязное пасяджэнне камісіі на чале са старшынёй Чэрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Новікавай А.М. у аграгарадку Язёры.

Грамадзянам, якія прыйшлі на паседжанні камісій, акрамя вырашэння пытанняў па працаўладкаванні, прапаноўваліся памяткі інспекцыі міністэрства па падатках і зборах «Адкрый сваю справу без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка» і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне «Інфармацыя для грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, аб магчымасцях рэалізаваць сваю эканамічную актыўнасць праз самазанятасць».

Праца раённых камісій накіравана на рэалізацыю Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 года № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» па відах эканамічнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца фізічнымі асобамі ў хатніх умовах, і дадатковых умовах для павышэння самазанятасці насельніцтва, уключэння яго ў эканамічную дзейнасць.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць