Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.11.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у рабоце фестывалю маладых педагогаў Крычаўскага раёна.

23 лістапада 2018 года раённы аддзел адукацыі (начальнік Капаеў Мікалай Міхайлавіч), раённае метадычнае аб’яднанне «Школа станаўлення» (загадчык дзяржаўнай установай «Крычаўскі вучэбна-метадычны кабінет» Максімава Алена Вячаславаўна) і творчая група педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава» (дырэктар Панцілеева Галіна Алегаўна) на базе навучальнай установы правялі фестываль для маладых педагогаў «Адкрый сябе», у працы якога прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Праграма фестывалю была насычанай і пазнавальнай для пачынаючых педагогаў. Пасля самапрадстаўлення маладых спецыялістаў педагогі ўстановы адукацыі падрыхтавалі серыю адкрытых урокаў па гісторыі, матэматыцы, геаграфіі, рускай мове, біялогіі, фізічнай культуры.

У канцы фестывалю з маладымі педагогамі быў праведзены псіхалагічны трэнінг партнёрскіх зносін «Давайце пазнаёмімся» і інтэлектуальна-пазнавальнае мерапрыемства «Што? Дзе? Калі?».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць