Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.11.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у рабоце пленума Крычаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

30 лістапада 2018 года ў раённым інфармацыйна-ідэалагічным цэнтры пад старшынствам Сербянковай Раісы Сцяфанаўны прайшоў пленум раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У абмеркаванні пытання «Аб выніках работы Крычаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі за 2018 год і выкананні комплексу мер па рэалізацыі «Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады» прынялі ўдзел старшыня Крычаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Жывіцкі Валерый Валер’евіч і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кірпічова Галіна Анатольеўна, а таксама старшыні пярвічных арганізацый, члены райкама прафсаюза: Стызік Святлана Уладзіміраўна, Федасеева Алена Аляксандраўна, Вашчанка Анжэла Уладзіміраўна.

Аб задачах на наступны перыяд выступіў старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Гейдэль Віктар Эдвардавіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Па заканчэнні паседжання ўдзельнікі пленума наведалі царкву Уваскрэсення Хрыстова і пабывалі з экскурсіяй у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава» (дырэктар Панцілеева Галіна Алегаўна), дзе пазнаёміліся з фотавыстаўкай рабочых прафесій, кабінетам прафарыентацыі і агранамічным класам.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць