Рус Бел En
03.03.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у выніковым мерапрыемстве сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна за 2017 год.

3 сакавіка 2018 года ў раённым цэнтры культуры былі падведзены вынікі работы прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Крычаўскага раёна за мінулы год.

Старшыня Крычаўскага райвыканкама Бачкоў Д.У. прааналізаваў работу аграпрамысловага комплексу раёна і пазначыў задачы развіцця раёна на 2018 год.

Перадавікі вытворчасці, работнікі жыллёва-камунальнай і сацыяльнай сферы былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі за ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць