Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.09.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню вызвалення гарадоў Крычаў, Хоцімск.

28 — 29 верасня 2018 года гарады Крычаў і Хоцімск святкавалі Дні вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У Хоцімску жыхарам і гасцям горада была прадстаўлена насычаная і разнастайная святочная праграма, прысвечаная 75-гадовай гістарычнай падзеі, з удзелам старшыні райвыканкама Рубана Д.М.: мітынг памяці; адкрыццё сацыяльнага дома; закладка дубовага гаю; канцэрт ваеннага аркестра г. Асіповічы; выстава-продаж народных майстроў.


Горад Крычаў прайшоў святочнай калонай да Кургана Славы, дзе адбыўся ўрачысты мітынг у гонар 75-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Бачковым Д.У., жыхары горада ўсклалі кветкі да Кургана Славы і прынялі ўдзел у адкрыцці выставы-продажу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Крычаўскі канёк».


На працягу ўсяго дня ў Крычаве, Хоцімску гучала музыка і словы віншаванняў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць