Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.01.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Місявец В.Р. прыняў удзел у справаздачна-выбарчай канферэнцыі Фрунзенскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, якая адбылася 30 студзеня 2018 года.

Дэпутат адзначыў вялікі ўклад раённай арганізацыі ДТСААФ у развіццё грамадзянскай супольнасці, у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, вялікую працу ва ўзаемадзеянні з раённымі структурамі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый раёна, асабліва з «Белай Руссю», раённай уладай, ўстановамі адукацыі раёна, ролю, месца і значнасць сумесна праводзімых мерапрыемстваў. Маючы вялікі досвед працы з грамадскімі арганізацыямі, дэпутат Місявец даў высокую ацэнку дзейнасці арганізацыі, выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва ў правядзенні аўтамотаагітпрабегаў, автамнагабор’ю, далейшым развіцці тэхнічных відаў спорту ў раёне: стралковаму, авія-, аўта-, суда-, ракетамадэліраванню, паабяцаў і надалей аказваць усялякае садзейнічанне як раённаму ДТСААФ, так і адміністрацыі раёна, установам адукацыі ў прасоўванні іміджу і аўтарытэту Фрунзенскага раёна і яго грамадзян.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць