Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.12.2017

Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 95-годдзю Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны Банк «Беларусбанк».

22 снежня 2017 года ў Крычаве ў клубе «Цэментнiк» сабралiся людзi, якiя маюць дачыненне да дзейнасцi фiлiяла № 714 г. Крычаў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны Банк «Беларусбанк». Дырэктар фiлiяла Змiтровiч А.П. узнагародзiла ветэранаў працы i лепшых работнiкаў фiлiяла граматамi i падарункамi. На свята была запрошана Белянкова Таццяна Фёдараўна, якой споўнiлася 95 год напярэдаднi свята, i яна з’яўляецца аднагодкай Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны Банк «Беларусбанк».

Сёння «Беларусбанк» не толькi бясспрэчны лiдэр рынку, аўтарытэтны ўдзельнiк глабальных фiнансавых працэсаў, але i для мiльёнаў беларускiх грамадзян ён з’яўляецца сiмвалам надзейнасцi i стабiльнасцi, флагманам беларускай банкаўскай сiстэмы, якi мае ўстойлiвыя мiжнародныя пазiцыi; уносiць значны ўклад у развiццё рэальнага сектару эканомiкi i сацыяльна значных праектаў.


На свяце таксама прысутнiчалi намеснiк начальнiка фiлiяла № 700 Магiлёўскага абласнога ўпраўлення Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны Банк «Беларусбанк» Тарбуноў Д.А.; дырэктары цэнтраў банкаўскiх паслуг фiлiяла № 714 г. Крычаў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны Банк «Беларусбанк» Кутоўская С.В. (г. Горкi), Ефiменка В.П. (г. Клiмавiчы), Дашкевiч В.М. (г. Мсцiслаў), Фантанская Н.В. (г. Чэрыкаў).

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць