Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.08.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у пасяджэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 24 жніўня 2018 года.

На парадку дня стаялі пытанні «Аб выкананні раённага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2018 годзе» і «Аб замацаванні дарог і вуліц у населеных пунктах Мінскага раёна».

З дакладам па гэтых пытаннях выступіў Юргевіч Уладзімір Іосіфавіч, першы намеснік старшыні Мінскага райвыканкама, які падрабязна спыніўся на найбольш значных пытаннях па добраўпарадкаванню, эстэтычнаму афармленню падведамасных і прылеглых тэрыторый, ліквідацыі несанкцыянавана размешчаных адходаў рознага вiду.

Старшыня Мінскага раённага выканаўчага камітэта Крупко Іван Іванавіч падкрэсліў значнасць навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання населеных пунктаў, асабліва ў Год малой радзімы.

У пасяджэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта таксама прыняла ўдзел намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Малкіна І. В., галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскага раёна Далгапол У. І.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць