Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.08.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Курсевіч В.В. прыняла ўдзел у рабоце пазачарговай сесіі Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася 24 жніўня 2018 года.

На парадку дня былi разгледжаны два пытанні:

1. Аб зацверджанні рашэння Мінскага раённага выканаўчага камітэта «Аб замацаванні дарог і вуліц у населеных пунктах Мінскага раёна»;

2. Аб зацверджанні горадабудаўнічага праекта «Генеральны план пасёлка Лясны i в.Бараўляны Мінскага раёна (карэкціроўка)».

Па першаму пытанню выступіў першы намеснік старшыні Мінскага райвыканкама У. І. Юргевіч, які агучыў дэпутатам замацаванне вуліц за абслугоўваючымi арганізацыямі: ДУ«Мiнрайгоррэмаўтадор» і камунальным унітарным прадпрыемствам «Мiнскаблдарбуд».

Па другім пытанні з інфармацыяй выступіў начальнік упраўлення архітэктуры і будаўніцтва Мінскага раённага выканаўчага камітэта Вараўка Р. І. Праектнае рашэнне УП «БелНДIПгорадабудаўніцтва» выклаў намеснік дырэктара Вінннікаў Ю.М. У спрэчках па гэтым пытанні выступілі дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў, якія прапанавалі зацвердзіць дадзены горадабудаўнічы праект. Таксама па гэтаму пытанню выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціна Вацлаваўна, якая расказала аб вялікай праведзенай працы, сумесна з грамадскасцю, выканаўчай уладай, праектнай арганізацыяй, якая папярэднічала зацверджанню дадзенага праекта.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць