Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.07.2017

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай - Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 Остапюк Алена Іванаўна працавала ў акрузе з 24 па 28 ліпеня 2017 года.

24 ліпеня Остапюк Е.І. прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі Герою Расійскай Федэрацыі, ганароваму грамадзяніну горада Гомеля, падпалкоўніку Оськіну Віктару Сямёнавічу.
24 ліпеня 1992 году — роўна 25 гадоў таму — у Гомелі расійскі лётчык Віктар Оськін коштам уласнага жыцця ўратаваў ад смерці жыхароў Навабеліцы.

25 ліпеня дэпутат Алена Остапюк правяла чарговы прыём грамадзян. Найбольш актуальнымі для грамадзян застаюцца пытанні, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, стану і рамонту дарог, добраўпарадкавання і будаўніцтва дзіцячых пляцовак, а таксама пытанні па падатку на нерухомасць, налічэння пенсіі.

28 ліпеня парламентарый прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля.

Спіс дэпутатаў: Астапюк Алена Іванаўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць