09.06.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Калінкавічскай выбарчай акрузе № 41 Адаменка Я.Б. прыняў удзел у свяце "Выпускнік - 2018», які праходзіў 9 чэрвеня 2018 года у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці.

На выпускны баль сабраліся кіраўнікі ўсіх галін улады раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, педагогі, ветэраны педагагічнай працы, прадстаўнікі грамадскасці, бацькі, бабулі і дзядулі, каб урачыста, святочна і незабыўна праводзіць у дарослае жыццё юнакоў і дзяўчат, якія сёлета атрымалі атэстаты аб  агульнай сярэдняй адукацыі. 

Атэстаты атрымалі 80 юнакоў і дзяўчат, з іх шэсць - асобага ўзору. 

На цэнтральнай плошчы раённага цэнтра іх віталі кіраўнікі ўсіх галін улады, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, педагогі і бацькі. 

Цёплыя сардэчныя словы віншаванняў у адрас учорашніх школьнікаў прагучалі з вуснаў старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Адаменко Я.Б.  Парламентарый у сваім выступе выказаў словы падзякі педагогам за высокія вынікі вучняў Акцябрьшчыны ў засваенні ведаў. Далей Яўген Буніслававіч звярнуўся да выпускнікоў са словамі: «Заканчэнне школы - гэта важны рубеж у жыцці кожнага чалавека. Усе вы, выпускнікі, стаіце на парозе самастойнага, сталага жыцця. Наперадзе адказная пара - выбар прафесіі і вызначэнне свайго далейшага лёсу. Як вы распарадзіцеся ім, залежыць толькі ад вас. Вам дадзены выдатны старт у будучыню.  Перад вамі адкрыты ўсе шляхі. Імкніцеся дасягнуць высокіх вяршынь, будзьце адважнымі, выяўляйце свае таленты. На вас ускладзены вялікія надзеі, бо менавіта вам вяршыць будучыню нашай краіны. Тварыце і дзярзайце на шчасце і працвітанне роднай Беларусі.

У добры шлях!



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць