Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 33-й гадавіне з дня Чарнобыльскай трагедыі.

26 красавіка 2019 года ў Чэрыкаўскім раёне прайшоў Дзень памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі.
У гэты дзень дэпутат разам са старшынёй Чэрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Новікавай Анжэлай Міхайлаўнай наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Майскі вучэбна-педагагічны комплекс «Яслі-сад – базавая школа».
У 1989 годзе, пасля Чарнобыльскай аварыі, у пасёлак Майскі пераехалі жыхары, пераселеныя з населеных пунктаў Вепрынского сельсавета, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зараз насельніцтва аграгарадка Майскі складае 464 чалавека.
Ва ўстанове адукацыі парламентарый сустрэлася з навучэнцамі і педагогамі.
У сельскім Савеце аграгарадка быў праведзены прыём грамадзян.
Пасля дэпутат прыняла ўдзел у мітынгу, які прайшоў у раённым
цэнтры.

