Рус Бел En
03.03.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у пчалярскім «Apis-форуме».

3 сакавіка 2018 года ў г. Крычаве ў рамках мерапрыемстваў па развіцці мясцовых ініцыятыў прайшоў Першы міжрэгіянальны форум пчаляроў, які сабраў больш за 30 пчаляроў з Клімавіцкага, Крычаўскага, Магілёўскага, Чэрыкаўскага раёнаў.

Крычаў багаты пчалярскімі традыцыямі, і мэтай форуму было не толькі прадстаўленне прадукцыі пчалярства, але і абмен вопытам між людзьмі, якія займаюцца пчалярствам.


Акрамя дэгустацыі, тлумачэння пакупнікам выставы-продажу пра карысныя якасці мёду, адбылося ўмацаванне сяброўскіх сувязей між раёнамі Магілёўскай вобласці і супрацоўніцтва між майстрамі сваёй справы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць