09.06.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел у раённым свяце «Выпускнік-2018» у г. Крычаве.

9 чэрвеня 2018 года на плошчы каля будынка Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта сабраліся выпускнікі 11 класаў школ раёна, іх бацькі, педагогі ўстаноў адукацыі.

189 юнакоў і дзяўчын атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, 10 з якіх – асобага ўзору.

Акрамя таго, 16 выпускнікоў школ раёна ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і раёна.


Са сказанымі на дарогу словамі выступіў старшыня Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта Бачкоў Д.У.

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў уручыла лісты падзякі 26 бацькам за годнае выхаванне сваіх дзяцей.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць