Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.01.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у сустрэчы з маладымі спецыялістамі сферы адукацыі, спорту і турызму Мінскага раёна.

На сустрэчу прыйшлі таксама прадстаўнікі Мінскага раённага выканаўчага камітэта, вопытныя калегі, вучні. Штогод прысталічны рэгіён прымае каля двухсот маладых спецыялістаў сферы адукацыі.

Адкрываючы сустрэчу, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама Астапенка Валянціна Васільеўна адзначыла, што ў вялікім крузе сям'і прысталічнага рэгіёна шмат прафесій, з якіх можна браць прыклад. Але прафесія настаўніка асабліва вылучаецца сярод усіх.

На сустрэчы абмяркоўваліся розныя аспекты пачатку працоўнай дзейнасці маладых педагогаў, перспектывы далейшага росту, стварэнне спрыяльных умоў для працы, вёўся адкрыты і зацікаўлены дыялог.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна азнаёміла прысутных з тымі зменамі і дапаўненнямі, якія плануецца ўнесці ў Працоўны кодэкс, і расказала аб працы над Кодэксам аб адукацыі, а таксама адказала на іншыя пытанні прысутных.

Намеснік старшыні Мiнскага раённага выканаўчага камітэта Ціхонка Ірына Васільеўна адзначыла, што кіраўніцтва раёна вельмі зацікаўлена ў тым, каб маладыя спецыялісты заставаліся працаваць у раёне, не разачараваліся ў абранай прафесіі, пажадала ўдзельнікам сустрэчы плённай працы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць