Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

17.06.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай беларускім урачам-анколагам: хірург, хіміятэрапеўт і радыёлаг праводзяць кансіліум і прымаюць аптымальнае рашэнне, каб дапамагчы пацыенту. 

Побач — невялікі сквер з фантанамі і зручнымі лаўкамі для адпачынку. На спінках — спецыяльныя таблічкі «Я — любімая», «Я — шчаслівы», «Я — здаровая».

Права перарэзаць чырвоную стужку для адкрыцця скульптурнай кампазіцыі было прадастаўлена старшыні Пастаяннай камісі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнай палітыцы Людміле Макарынай-Кібак, намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама Івану Маркевічу, дырэктару ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М.Аляксандрава» Алегу Суконка, старшыні Беларускай федэрацыі прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя Роберту Часнойцю.

Аўтарам помніка з'яўляецца вядомы беларускі скульптар Павел Лук.

РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М.Аляксандрава-гэта буйны цэнтр, у якім працуе каля 2100 чалавек. Штодня сюды звяртаецца каля 1000 пацыентаў, робіцца каля 100 аперацый.

Тут адсочваюцца ўсе навіны медыцыны, прымяняюцца яе апошнія дасягненні, праводзяцца навуковыя даследаванні на ўзроўні геному чалавека. Дырэктар цэнтра Алег Суконка ўпэўнены: кожны чалавек — індывідуальнасць, а ў лячэнні рака як раз важны індывідуальны падыход да кожнага чалавека.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць