Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Шылаў В.П. з 22 па 26 мая 2017 года работал у сваёй Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай акрузе № 32.

23 мая правёў прыём па асабістых пытаннях жыхароў выбарчай акругі. Зададзеныя пытанні па ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў, з вобласці працоўнага заканадаўства і грамадскага транспарту ўзятыя на кантроль.
25 мая прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі разгледжаны пытанні: падрыхтоўкі арганізацый да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017 — 2018 гг.; работы арганізацый гандлю і грамадскага харчавання па абслугоўванню насельніцтва, у тым ліку ў сельскай мясцовасці; падрыхтоўкі рабочых кадраў і спецыялістаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі для народнагаспадарчага комплексу вобласці. Са справаздачамі выступілі начальнікі профільных упраўленняў, а таксама кіраўнікі арганізацый.
25 мая правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Цукаргандаль». У ходзе сустрэчы азнаёміў прысутных з работай дэпутацкага корпуса, а таксама адказаў на пытанні, якія паступілі, у тым ліку з вобласці рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Пасля сустрэчы быў праведзены асабісты прыём, на якім па ўсіх зададзеных пытаннях з сферы пенсіённага забеспячэння, сацыяльнага страхавання, гандлю і працаўладкавання маладых спецыялістаў былі дадзены вычарпальныя адказы.