Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.08.2018

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Старавойтава Г.В. прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах малой радзімы.

2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь. Горад Салігорск з’яўляецца радзімай дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтавай Г.В. 25 жніўня 2018 года, у Дзень горада, яна прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах малой радзімы.

Заснаванню горада садзейнічала распрацоўка самага вялікага ў Еўропе радовішча калійнай руды. 10 жніўня 1958 года каля вёскі Чыжэвічы прайшла закладка горада Нова-Старобінска.  У 1963 годзе горад быў перайменаваны ў Салігорск. Па праву ў Салігорску святкаванне Дня горада прыходзіцца на Дзень шахцёра, бо менавіта шахцёры жывуць у гэтым гарадку. Да свята ў горадзе адкрыўся сквер Сям’і, Любові і Вернасці, а таксама ратонды са статуяй святой вялікамучаніцы Варвары, заступніцы шахцёраў. Прайшла цырымонія з нагоды заканчэння будаўніцтва паліклінікі, маляўнічае святочнае шэсце-карнавал упрыгожыла цэнтр горада. Напярэдадні ў горадзе заклалі новае прадпрыемства па вытворчасці сельскагаспадарчых угнаенняў. На цэнтральнай плошчы адбыўся гала-канцэрт з удзелам вядомых выканаўцаў. Закончыўся дзень фейерверкам, лазерным шоу і дыскатэкай.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць