Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.06.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню медыцынскіх работнікаў, якое адбылося 15 чэрвеня ў аграгарадку Лясны.

Пачаліся масавыя гулянні з шэсця дэлегацый усіх дзесяці медустаноў, размешчаных на тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета. Медустановы пастаянна мадэрнізуюцца, развіваюцца. Так, нядаўна ў поўную сілу запрацаваў новы тэрапеўтычны корпус Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы на 180 месцаў, плануецца будаўніцтва паліклінікі на 800 наведванняў за змену ў в.Бараўляны. У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава праводзiцца рэканструкцыя харчаблок, будуць абсталяваны гасцінічныя нумары для пацыентаў і іх блізкіх. 

Па традыцыі лепшых работнікаў галіны ўзнагародзілі граматамі і падзячнымі лістамі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама і Бараўлянскага сельвыканкама

Самыя цёплыя і добрыя словы падзякі работнікам сістэмы аховы здароўя Бараўлянскага сельскага Савета адрасавала старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Жанна Варабей. Жанна Аляксандраўна адзначыла, што Бараўляны па праву можна лічыць візітнай карткай аховы здароўя не толькі Міншчыны, але і краіны ў цэлым.

З прафесійным святам людзей у белых халатах павіншавала і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Наталля Баярская. Яна адзначыла, што медыцына вобласцi імкліва развіваецца, у тым ліку і ў Бараўлянах. З яе слоў, будзе працягнута рэканструкцыя Мінскай абласной клінічнай бальніцы, адпаведныя службы заняты распрацоўкай дакументацыі па будаўніцтву новага хірургічнага корпуса.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Курсевіч сардэчна павіншавала ўсіх медработнікаў з прафесійным святам і са 100-годдзем сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Яна адзначыла, што ахова здароўя грамадзян — адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.

Старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Юлія Бялянкіна, святары таксама адрасавалі шчырыя словы віншаванняў віноўнікам урачыстасці.

Асаблівай увагай на свяце былі акружаны ветэраны працы, якія аддалі медыцынскай працы большую частку жыцця і ўнеслі значны ўклад у ахову здароўя.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць