Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.01.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Занько С.М., працуючы ў Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе № 18 з 26 снежня 2018 года па 4 студзеня 2019 года, правёў прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, выступіў у працоўных калектывах, а таксама прыняў удзел у грамадска значных мерапрыемствах.

26 снежня 2018 года — дэпутат Занько С.М. правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Актуальнымі пытаннямі ў Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе № 18 па-ранейшаму застаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і медыцынскага абслугоўвання. Па ўсіх пытаннях грамадзянам дадзены вычарпальныя адказы.

У гэты ж дзень парламентарыем праведзена сустрэча ў працоўным калектыве натарыяльнай канторы Першамайскага раёна г.Віцебска № 1.

У ходзе сустрэчы даведзена інфармацыя аб праведзенай рабоце дэпутата, сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і планах на будучы год.

27 снежня 2018 года — С.М.Занько прыняў удзел у Навагоднім ранішніку, які праходзіў у УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці».

28 снежня 2018 года ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дэпутатам Занько Сяргеем Мікалаевічам арганізавана паездка на Галоўную ёлку краіны ў Палацы Рэспублікі.

Паездка была арганізавана для адораных і таленавітых школьнікаў Першамайскага раёна г.Віцебска.


3 студзеня 2019 года дэпутатам Занько С.М. праведзены прыём грамадзян па асабістых пытаннях, па выніках якога абмеркаваў праблемныя пытанні з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў выканкама.

4 студзеня 2019 года Занько С.М. правёў сустрэчу ў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г.Віцебска «Маладзік». У ходзе сустрэчы парламентарый распавёў пра законапраекты, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў, аб праведзенай працы дэпутата за 2018 год і аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і планах на будучы год. А таксама, з дырэктарам школы Сіўцовай О.Г абмеркаваў пытанні завяршэння бягучага рамонту ў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г.Віцебска «Маладзік», размешчанага па адрасе: вул.В.Інтэрнацыяналістаў, 27.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць