Рус Бел Eng
19.10.2020

Дэпутаты-члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Чысты лес — 2020».

Акцыя штогод праводзіцца з 2010 года, яе мэта — навядзенне парадку ў лясным фондзе і выхаванне ў насельніцтва беражлівых адносін да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў краіны — лесу.

Парламентарыі прынялі актыўны ўдзел у гэтай акцыі на тэрыторыі сваіх выбарчых акругаў. Асаблівую ўвагу надалі навядзенню парадку ў месцах масавага адпачынку, участках, што прылягаюць да дачных пасёлкаў і дарог, добраўпарадкаванню памятных аб’ектаў.

Так, Васількоў М.А. разам з добраахвотнікамі наводзіў парадак у месцах адпачынку ў Буда-Кашалёўскім раёне.

Далгашэй Т.С. удзельнічала ў акцыі па ўборцы ад бытавога смецця і зараслей хмызняку пешага турыстычнага маршруту «Сасновая слёзка» на тэрыторыі прылеглай да Аўгустоўскага канала, якую арганізаваў Гродзенскі лясгас.

Дапамагалі лясгасам ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў у лясах Клімавіцкага раёна — Азаранка У.М., Ваўкавыскага раёна — Паканечны П.Л.

Хлабукін І.К. працаваў ва ўрочышчы Гай г. Баранавічы.

Каб беларускі лес і далей радаваў нас сваёй прыгажосцю і гармоніяй, у ім неабходна захоўваць чысціню. У адказе за гэта кожны з нас і ўсе разам.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by