Рус Бел En
23.06.2018

Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Вабішчэвіч П.А., Марачкава Т.Б., Сокал А.М. прынялі ўдзел у рабоце Пленума Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.

23 чэрвеня 2018 года ў г. Мінску адбыўся XII Пленум Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.

З дакладам аб рабоце партыйных камітэтаў, першасных партарганізацый па падрыхтоўцы да 100-годдзя стварэння Камуністычнай партыі Беларусі выступіў першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сокал А.М.

Па пытанню актывізацыі патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі ў сувязі з падрыхтоўкай да 100-гадовага юбілею УЛКСМ выступіў сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі па рабоце з моладдзю Клішэвіч С.М.


Дэпутат Парламента Марачкава Т.Б. выступіла з абмеркаваннем тэмы ўзаемадзеяння з дзяржаўнай моладзевай арганізацыяй як фактара пераемнасці і палітычнай сацыялізацыі моладзі на прыкладзе сумеснай работы з моладдзю ў Клімавіцкім, Крычаўскім, Хоцімскім і Чэрыкаўскім раёнах.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць