05.07.2018

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Власевіч В.Э., Лукашоў А.І., Маркевіч А.І., Марачкава Т.Б., Сопікава А.М. прынялі ўдзел у рабоце круглага стала, арганізаванага Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве.

5 ліпеня 2018 года адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Медыяцыя: сучасны стан і перспектывы развіцця».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі, а таксама прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, медыятары.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікамі круглага стала былі абмеркаваны пытанні гісторыі развіцця медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама актуальныя пытанні прымянення медыяцыі па справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці суда.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць