Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ждановіч П.Л. і Марачкава Т. Б. у ліку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі.

29 красавіка 2019 года ў г. Мінску адбылася міжнародная парламенцкая канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ на тэму «Адзін пояс, адзін шлях: паглыбленне супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця і росквіту».
У склад Групы ўвайшлі парламентарыі Аўстрыі, Азербайджана, Албаніі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Кыргызстана, Македоніі, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Таджыкістана, Турцыі, Украіны, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі і Швейцарыі.
Дзейнасць Групы ў рамках ПА АБСЕ накіравана на пашырэнне сфер супрацоўніцтва і ўмацаванне палітычных, эканамічных і культурных сувязяў паміж дзяржавамі — ўдзельніцамі АБСЕ.